Ошибка
  • JLIB_DATABASE_ERROR_FUNCTION_FAILED

Традыцыйна ў кастрычніку ва ўсім свеце настаўнікі адзначаюць 

сваё прафесійнае свята. У Дзень настаўніка аддаюць даніну павагі педагогам, якія прыкладаюць шмат намаганняў дзеля адукацыі падрастаючага пакалення, а значыць, і дзеля 

будучыні.

З самых даўніх часоў прафесія настаўнік лічыцца адной з самых важных і патрэбных. Настаўнік не належыць сабе. 

Ён павінен шчыра любіць дзяцей, адносіцца да іх як да роўных для таго, каб дзеці паверылі яму, каб дзяліліся сваімі поспехамі, праблемамі, радасцю, бо ў кожнага вучня свая асабістая біяграфія, свой лёс. Кожны вучань хоча, каб яго выслухалі, яму паверылі. Зацікавіць, нават заінтрыгаваць – вось галаўнае ў настаўнікаў.

Папулярызацыі прафесіі настаўніка спрыялі праведзеныя напярэдадні свята мерапрыемствы.На класных гадзінах “Настаўнік — прафесія на ўсе часы”, “Настаўнік — майстар, чарадзей, творца і проста верны сябар дзяцей” вучні змаглі пашырыць уяўленне аб працы настаўніка, пазнаёміцца з тонкасцямі нялёгкай прафесіі.Пасля хлапчукі і дзяўчынкі дзяліліся сваімі ўражаннямі і прызналіся, што прафесія настаўніка патрабуе шмат цярпення і разумення.

Паважаныя настаўнікі!Мы віншуем Вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!

У гэты восеньскі дзень прыміце сардэчныя пажаданні прафесійных поспехаў, натхнення, ажыццяўлення цікавых задум і новых ідэй,

 а таксама бадзёрасці і сіл дзеля іх увасаблення!

Няхай гэты дзень падаруе вам мноства ўсмешак, цеплыні і радасці!