Вечер встречи выпускников

 

Штогод напрыканцы  студзеня-напачатку лютага надыходзіць час, калі кожны чалавек у нашай краіне ўзгадвае свае школьныя гадыі эмоцыі, што нязменна асацыіруюцца са школай. Усе спяшаюцца трапіць туды, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва. Але самае вялікае месца ў нашых думках займаюць успаміны, звязаныя з любімым настаўнікам. Як часта ў гэтыя дні былыя вучні думаюць:”Што было б са мной і з маёй адукацыяй , калі б не..?”

                                  

                                  Гэтыя словы сапраўды пра Вас!

 

Шаноўныя

Канапелька Вера Станіславаўна, Каркашына Ала Сцяпанаўна,

Пятровіч Зоя Іосіфаўна, Ліцвіна Алеўціна Уладзіміраўна,

 Лобач Галіна Аляксандраўна, Певень Надзея Парфіреўна,

Сушкова Людзміла Дзмітрыеўна, Ермалкевіч Вольга Аляксандраўна, Скурыхіна Таццяна Іванаўна, Касцюкова Таццяна Іванаўна,

Касцюкоў Фёдар Анікеевіч, Праліч Ірына Іванаўна!

Сёння ўпэўнена можна сказаць, што гэта не Вы выбралі настаўніцкую прафесію, а яна-прафесія-абрала Вас! Напярэдадні той добрай традыцыі, якая пануе ў душах і сэрцах беларусаў, дазволіць выказаць Вам словы бясконцай падзякі за шматгадовую і добрасумленную працу на ніве адукацыі і педагогікі!

Вялікую частку свайго жыцця Вы прысвяцілі самай гуманнай справе –навучанню і выхаванню маладога пакалення беларусаў, аддаючы штодня пэўную частку сваёй душы дзецям…

Дзякуючы Вашым намаганням вашы былыя вучні сталі годнымі грамадзянамі нашай краіны.

Вашы вучні- гэта Вашы паслядоўнікі, якія сёння дзейсна развіваюць навуку, эканоміку, сельскую гаспадаркуі прамысловасць, ствараюць духоўныя каштоўнасці,абараняюць незалежнасць краіны, названай самым прыгожым словам- Беларусь!

Дзякуем Вам за неабыякавасцьі прафесіяналізм, за паразуменне, творчасць, адданасць школе і нашым дзецям!

Няхай здароўе, шчасце і дабрабыт спадарожнічаюць Вам!

З павагай і найлепшымі пажаданнымі дабра.

Педагогі і вучні школы Станікаўскай сярэдняй школы.

 

 

 

Вы можете оставить свое пожелание в Гостевой книге -