Конкурс чытальнікаў “Гучы слова Купалы і Коласа”

27.04.2022

У рамках Года гістарычнай памяці і 140-годдзя з дня нараджэння   класiкаў беларускай лiтаратуры Янкi Купалы i Якуба Коласа ў Станькаўскай сярэдняй школе імя Марата Казея прайшоў конкурс чытальніка “Гучы слова Купалы і Коласа”. У ім прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў. Купала і Колас пранеслi праз усё жыццё высокiя iдэалы гуманiзму, дабра i справядлiвасцi, аддалi народу свой талент, сваю душу i сэрца, паказалi працоўнага чалавека,  яго характар, выказалi думы i спадзяваннi, адвечную прагу “людзьмi звацца”. Гэта знайшло адлюстраванне і ў іх вершах, да выбару якіх вучні падышлі з вялікай адказнасцю. Пераможцамі конкурсу сталі Трэшчанка Паліна (11 клас), Галавашын Сяргей (11 клас), Тылец Яўгенія (8”А” клас), Каспорская Настасся (9 клас), Дзядзюля Сафія (5клас), Лобач Данііл (8”Б” клас).