Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў
музеяў устаноў адукацыі
Намінацыя “Музей у чамадане”
“Чароўны куфэрак:
Падарожжа ў сялянскую хату”
Сохань Анастасія Георгіеўна, |
Ачапоўская Вераніка Генадзьеўна, |
ДУА “Станькаўская сярэдняя школаімя Марата Казея”, 8 клас |
Тэлефон: 8 01716 3 33 36 |
Макеенка Вольга Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры |
вул. Паркавая, 8, |
в.Станькава, Дзяржынскі раён |
Мінская вобласць |
Тэлефон: 8 01716 3 33 36 |
Станькава 2013
Што турбавала, цешыла і трывожыла нашых продкаў, чым яны займаліся, як працавалі, пра што марылі, распавядалі і спявалі, што перадавалі сваім дзецям і ўнукам? Адказаць на гэтыя пытанні сёння – значыць аднавіць сувязь часоў, вярнуць згубленыя каштоўнасці. Немагчыма ўявіць сабе культурнага і высокаадукаванага чалавека, які б не ведаў гісторыі, культуры, мовы свайго народа. Зацікаўленасць гісторыяй роднага краю, мовай і літаратурай беларускага народа, любоў і павага да сваёй зямлі павінны выхоўвацца з маленства. Вывучаючы гісторыю, этнаграфію, культуру, абрады і традыцыі, мы адчуваем сябе сапраўднымі беларусамі, якія маюць адказнасць перад народам і гонар за яго.
Важную ролю ў гэтым выконвае школьны гісторыка-краязнаўчы музей.
Ён пачаў сваю работу ў адноўленым выглядзе ў 2004 годзе. Экспазіцыя музея складаецца з трох частак: “Беларуская хатка”, “Марат Казей”, “Дварцова-паркавы ансамбль.Графы Чапскія”. Асноўная мэта дзейнасці музея - выхоўваць будучых грамадзян Беларусі сродкамі краязнаўства,збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад вёскі Станькава з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў школы.
Апошнім часам музеі актыўна выкарыстоўваюць не толькі традыцыйныя формы работы (правядзенне экскурсій, музейныя ўрокі), але і звяртаюцца да новых. Напрыклад, такіх як тэатралізаваныя прадстаўленні, інтэлектуальныя гульні, выкарыстанне магчымасцей віртуальнага музея і іншыя. Не стаў выключэннем і музей нашай школы.
Адной з незвычайных, на наш погляд, форм работы з музейнымі прадметамі з’яўляецца так званая ідэя стварэння “музея ў чамадане”. Нас, экскурсаводаў школьнага музея, членаў школьнага клуба “Вытокі”, гэта ідэя захапіла. Спачатку мы захацелі разабрацца ў сутнасці гэтай справы. Экспазіцыя змяшчаецца ў адным ці некалькіх чамаданах з музейнымі экспанатамі, а таксама малюнкамі, тэкстамі, фотадакументамі, слайдамі, фільмамі, творчымі заданнямі. Падрыхтаваныя рэчы і матэрыялы павінны лёгка змяшчацца ў чамадане. Ідэя заключаецца ва ўменні хутка развярнуць мабільную выставу, у якой можна маніпуліраваць музейнымі экспанатамі. Такая форма работы прымяняецца з тымі, хто не можа сам наведаць музей.