Ізноў да Максіма

03.05.2023

2 мая ізноў група вучняў нашай школы наведала Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Але гэта ўжо былі вучні 9- ых і 11 класаў, якія 2 мая пасля ўрокаў паехалі ў горад Мінск. Сталіца сустрэла нас добрым надвор’ем, якое спрыяла прыемнаму падарожжу па вуліцах горада. Галоўнай мэтай быў непасрэдна музей, дзе, акрамя экскурсіі, нам удалося ўбачыць прадстаўленне Батлейкі, народнага лялечнага тэатра. Мы далучыліся не толькі да творчасці Максіма Багдановіча, але і да спадчыны беларускага народа. Народны лялечны тэатр пакарыў нас, як і экскурсія па самім музеі.