Тыдзень роднай мовы

26.02.2024

З 19.02.2024 па 23.02.2024 ва ўстанове адукацыі “Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея” з мэтай абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры і культуры беларускага народа прайшоӯ тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Мерапрыемствы прайшлі згодна з планам. З мэтай зацікаўлівання вучняў і выклікання жадання прымаць удзел у мерапрыемствах, у школьнай бібліятэцы на працягу тыдня была арганізавана кніжная выстава “Роднай мовы гук чароўны».

Спачатку вучні 9 класа прынялі ўдзел у гульні  “Ці ведаеш ты сваю мову ”, якая мела на мэце звярнуць ўвагу на сакавітае гучанне і каларыт роднай мовы.

Вучні 3-4 класаў падчас музейнай гадзіны даведаліся пра прадметы хатняга ўжытку беларусаў, некаторымі традыцыямі і звычаямі, а шасцікласнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у  квэст-гульні “Пагуляем у роднае слова”.

Насычаным днём тыдня аказалася дваццаць першага лютага. І гэта невыпадкова. Дваццаць першага лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, таму вучні нашай школы актыўна далучыліся да святкавання. Інфармацыйныя хвілінкі “Міжнародны дзень роднай мовы”, інтэлектуальны турнір “Пагавары са мной на роднай мове”, конкурс “Чароўны абрус пытанняў і заданняў”,удзел у міжрэгіянальнай інтэрнэт-гульні “Знаўцы роднай мовы” спрыялі развіццю цікавасці, павагі да роднай мовы, літаратуры,  кемлівасці, творчай фантазіі удзельнікаў мерапрыемстваў.

Прэзентацыя непаўторных віншавальных паштовак ад вучняў 4-га класа “Пажаданні роднай мове” – вынік павагт і любові да роднага слова.

 Прыгожае беларускае слова  гучала і падчас правядзення паэтычнага конкурса “Чароўная сіла роднай мовы”. Перамогу аднагалосна атрымала вучаніца 7-га класа Кібізава Альбіна.

Тыдзень прайшоў плённа. Мерапрыемствы паспрыялі з’яўденню ў вучняў жадання не толькі гаварыць па-беларуску, але так і думаць.

Плануем у наступным годзе працягнуць працу па далучэнні вучнёўства да беларускасці.