Святло незгасальнай зоркі
09.12.2021Максім Багдановіч
1891-1917
(да 130-годдзя з Дня нараджэння)
Нарадзіўся Максім Багдановіч 9 снежня 1891 г. (паводле новага стылю) у Мінску. З 1902 па 1907 г. Максім Багдановіч вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. У гэты ж час ён вывучае беларускую мову і літаратуру, чытае кнiгi па iсторыi Беларусi, пачынае пiсаць па-беларуску. У чэрвенi 1911 г. паэт наведаў Беларусь. Паездка ўзбагацiла яго новымi матэрыяламi, ведамi аб жыццi i культуры народа.Пасля заканчэння Яраслаўскага юрыдычнага лiцэя летам 1916 г. паэт едзе ў Мiнск, дзе жыве на кватэры Змітрака Бядулі.У 1913 г. у друкарні Марціна Кухты выйшау адзiны прыжыццёвы зборнiк вершаў Максіма Багдановіча "Вянок". У кнігу ўвайшлі вершы, якія паэт напісаў у 17-20-гадовым узросце.
У 1917 г. здароў'е Максіма Багдановіча пагоршылася, але паэт не падаў духам, шмат пiсаў. Хвароба не адступала. Сябры сабралi грошы i адправiлi паэта ў Крым лячыцца ад сухотаў. Шмат задум было ў Максіма Багдановіча: рыхтаваў новы зборнiк вершаў, працаваў над беларускiм букваром. Але смерць не дала магчымасцi ажыццявiць гэтыя жаданнi.
25 мая 1917 г. у двадцаці-шасцігадовым ўзросце Максім Багдановіч памёр. Пахаваны ў Ялце на гарадскіх могілках.